Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Бібліятэка Kamunikat

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org read less
ArtsArts

Episodes

Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 2
21-02-2024
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 2
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 2 «Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён запомніўся ўсім. «Найбольш у Чарнобылі запамінаецца жыццё «пасля ўсяго»: рэчы без чалавека, краявіды без чалавека. Дарога ў нікуды. Раз-пораз думаеш: што гэта – мінулае ці будучыня? Часам мне здавалася, што я запісваю будучыню…» «Чарнобыльская малітва» – чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч. Пераклад Уладзіміра Арлова Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дзмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Вокладка: Ірына Арахоўская Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 3
21-02-2024
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 3
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 3 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. Пераклад Сяргея Дубаўца. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 2
21-02-2024
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 2
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 2 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. Пераклад Сяргея Дубаўца. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2
21-02-2024
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала. Пераклад Андрэя Хадановіча. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Вокладка: Ірына Арахоўская Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 2
21-02-2024
Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 2
Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 2 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны. Пераклад Валянціна Акудовіча. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1
08-12-2023
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. Пераклад Сяргея Дубаўца. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Севярын Квяткоўскі — Каларадская пушча. Чытае аўтар
04-12-2023
Севярын Квяткоўскі — Каларадская пушча. Чытае аўтар
Севярын Квяткоўскі — Каларадская пушча. Чытае аўтар Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун. У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Менск і нават болей — сваю сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была. Музыка: Аляксандр Ясінскі. Выдавец: Фонд Kamunikat.org.
Адам Глёбус — Койданава. Чытае Зміцер Бартосік
25-10-2023
Адам Глёбус — Койданава. Чытае Зміцер Бартосік
Адам Глёбус — Койданава. Чытае Зміцер Бартосік Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска — Койданава (некалі Дзяржынск) — радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім псеўданімам падпісаная яго кніга «Койданава», у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву «Койданаўцы». Кожная з навел — імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён «зрабіў вельмі простую, але разумную справу». Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту — апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка «прылажыць, прымераць» да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі: як і кожнае невялічкае мястэчка, Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх «дурных» і юродзівых. Музыка: Аляксандр Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1
25-10-2023
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1 «Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён запомніўся ўсім. «Найбольш у Чарнобылі запамінаецца жыццё «пасля ўсяго»: рэчы без чалавека, краявіды без чалавека. Дарога ў нікуды. Раз-пораз думаеш: што гэта – мінулае ці будучыня? Часам мне здавалася, што я запісваю будучыню…» «Чарнобыльская малітва» – чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч. Пераклад Уладзіміра Арлова Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дзмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Вокладка: Ірына Арахоўская Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі